Новости
25 Февраля 2026
Международный день родного языка в клубах ЮНЕСКО
Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
Янка Купала
"Poднae cлoвa"
Международный день родного языка (International Mother Language Day), провозглашенный Генеральной конференцией ЮНЕСКО 17 ноября 1999 года, отмечается с 2000 года ежегодно 21 февраля с целью содействия языковому и культурному разнообразию и многоязычию.
В рамках программы "Культура мира" в белорусских клубах ЮНЕСКО прошли мероприятия, посвященные этому дню.
КЛУБ ЮНЕСКО "Поколение NEXT"
20.02 члены клуба ЮНЕСКО "Поколение NEXT" провели видеофестиваль с международным участием "Гордость народа - его язык!", посвященный Международному дню родного языка.

Участниками мероприятия стали учреждения образования Республики Беларусь и Российской Федерации:
• Гимназия № 22, г. Минск, клуб ЮНЕСКО "Поколение NEXT"
• Гимназия № 12, г. Минск
• Гимназия № 1, г. Горки, клуб ЮНЕСКО "Меридиан"
• Гимназия № 192 г. Минск, клуб ЮНЕСКО "Миг"
• СШ № 31, г. Екатеринбург, клуб ЮНЕСКО "Академия добра"
Участники онлайн фестиваля говорили об истории создания праздника, о важности сохранения родного языка.
Были подведены итоги конкурсов в следующих номинациях:
* видео-рассуждение "В чем ценность родного языка?"
* конкурс чтецов "Мой язык - мой народ"
Лучшие работы учащихся были отмечены дипломами.

КЛУБ ЮНЕСКО "Sunlight"
Чтобы сделать этот праздник ярким и запоминающимся, члены клуба ЮНЕСКО "Sunlight" из г. Солигорска подготовили для учеников 5-х классов познавательную презентацию и викторину.
Ребята узнали об истории и красоте нашего языка, а закрепили знания весёлой викториной. Пятиклассники отвечали на вопросы и переводили коварные слова.
Было очень здорово видеть, как ребята участвуют в нашей викторине!!
Всех с Международным днем!

КЛУБ ЮНЕСКО "ЦИД"
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы! Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць. У нашай школе вучні 5-11 класа актывісты клуба Цэнтра Цікавых спраў прынялі ўдзел у квэст- гульні, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы "Жывое ў вяках беларускае слова- Народа душа і народа хвала". Чатыры каманды "Бульбашы", "Валошкі", "Тутэйшыя", "Васількі" разгадвалі рэбусы, перакладалі словы, адказвалі на пытанні віктарыны, змаглі праявіць сваю эрудыцыю і логіку.

Беларуская мова — гэта душа нашага народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі. Гэта мова нашых продкаў, на якой яны спявалі калыханкі, расказвалі казкі і тварылі гісторыю.

Давайце ганарыцца нашай мовай, размаўляць на ёй, чытаць беларускую літаратуру і падтрымліваць беларускую культуру! Няхай кожны дзень будзе для нас днём роднай мовы!

КЛУБ ЮНЕСКО "Шок"
Весела і ярка прайшоў Дзень роднай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа №9 г. Брэста імя А.Ф. Наганава".
Раніцай напярэдадні заняткаў члены клуба ЮНЕСКА "Шок" правялі акцыю " Адгадай загадку", у якой з задавальненнем прымалі ўдзел як настаўнікі так і вучні нашай школы.
На перапынках хлопцы і дзяўчаты гулялі ў беларускія народныя гульні: “Ручаёк”, “Паясок”, “Бусел і жаба”. Гучалі беларускія песні. Разам танчылі Лявоніху.
Загадзя была аб’яўлена акцыя “Не маўчы па-беларуску”.
Увесь дзень у кабінетах і калідорах нашай школы гучалі словы на роднай беларускай мове!!!

КЛУБ ЮНЕСКО "Белая лілея"
21 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэта асаблівы дзень, калі мы ўшаноўваем беларускую мову – адну з найстаражытнейшых і найбольш мелодычных моў Еўропы. Мова – гэта не проста сродак зносін, гэта сэрца нацыі, яе гісторыя, культура і душа.
Клуб ЮНЭСКА «Белая лілея» падрыхтавалі гульню-падарожжа “Ці ведаеш ты мову сваю?” У вучняў была выдатная магчымасць узгадаць беларускія прыказкі і прымаўкі, перекласці словы на беларускую мову, адгадаць загадкі.

Дзень роднай мовы – гэта не толькі свята, але і нагода задумацца. Колькі з нас штодня карыстаюцца беларускай мовай? Мова жыве, пакуль яна ў вуснах народа. Таму давайце шанаваць і развіваць нашу мову, калі мы хочам захаваць сваю культуру і нацыянальную самабытнасць.
Няхай беларуская мова заўсёды будзе жывой, мелодычнай і роднай для кожнага з нас!
КЛУБ ЮНЕСКО "Внутренний мир"
Члены клуба ЮНЕСКА «Унутраны свет» напярэдадні Дня Роднай мовы арганізавалі і правялі ў нашай школе інтэрактыўныя перапынкі. Навучэнцам школы было прапанавана разгадаць рэбусы, знайсці пару малюнкаў, скласці пазлы з выявай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, адгадаць назвы беларускіх страў.

Таксама члены клуба ЮНЕСКА «Унутраны свет» прынялі ўдзел у online-віктарыне «Мова, што яднае нас» ад клуба ЮНЕСКА «Планета».

КЛУБ ЮНЕСКО "Меридиан"
20 февраля активисты клуба ЮНЕСКО «Меридиан» провели мероприятие «Гордость народа- его язык!», посвященное Международному Дню родного языка. Этот праздник, учрежденный ЮНЕСКО, отмечается во всем мире как напоминание о важности сохранения языкового многообразия и уважения к родной речи. В программу мероприятия вошли выступления об истории родного языка, его значении в жизни каждого человека и культуре речи. Прозвучали стихотворения классиков белорусской литературы, а также песни современных авторов.

Мероприятие показало, как важно беречь и любить свой язык, ведь он является душой народа и хранителем его истории.

Проведение таких праздников помогает ребятам осознать, что родной язык — это не просто средство общения, а великое наследие, которое мы обязаны сохранить для будущих поколений.
КЛУБ ЮНЕСКО "Орден "В защиту прав ребенка"
Напярэдаднi Дня роднай мовы (21 лютага) клуб ЮНЕСКА "Орден "В защиту прав ребенка" арганізаваў захапляючы майстар-клас па арыгамі для вучняў Новагуцкай сярэдняй школы. Гэта мерапрыемства стала сапраўдным святам творчасці і культурнага абмену.

Удзельнікі даведаліся пра старажытнае мастацтва арыгамі і яго значэнне ў розных культурах, а таксама пра сімволіку бусла як пасланца шчасця і поспеху.
Кожны ўдзельнік змог не толькі стварыць свайго ўласнага бусла, але і праявіць крэатыўнасць, дадаючы індывідуальныя дэталі.

Шчыра дзякуем усім удзельнікам за актыўны ўдзел і спадзяемся, што гэты досвед натхніць іх на далейшыя творчыя дасягненні і вывучэнне роднай мовы!
На гэтым тыдні мы вырашылі: гаворым, думаем і жывём па-беларуску! Бо Тыдзень роднай мовы — выдатная магчымасць нагадаць, як гэта прыгожа і модна — размаўляць па-свойму.
Што мы рабілі?
• Чыталі вершы па-беларуску (Купала, Колас і не толькі!);
• Гутарылі пра тое, як беражэм мову сёння;
• Проста атрымлівалі асалоду ад мілагучнага гучання родных слоў.

#БеларускаяМова #Мова #КлубЮНЕСКА #Орден #ТыдзеньМовы #Культура #Натхненне
КЛУБ ЮНЕСКО "Планета"
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў рамках рэспубліканскага праекта «З гульней праз стагоддзі» сябры клуба ЮНЕСКА «Планета» для сваіх аднагодкаў у СШ №4 правялі гульнявую праграму «Код роднай мовы».

Мерапрыемства стала сапраўдным святам роднага слова. Дзеці прынялі ўдзел у пазнавальных конкурсах, віктарынах, творчых і музычных заданнях, накіраваных на развіццё цікавасці да роднай мовы, культуры і традыцый свайго народа.

Таксама правялі акцыю «Рускай мове дай разгрузку: гавары па-беларуску» у сваіх школах, а сябрам клубаў ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь прапанавалі online-віктарыну «Мова, што яднае нас», у якой прынялі ўдзел 784 навучэнца.
КЛУБ ЮНЕСКО "Айрис"

Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” напярэдадні Дня Роднай мовы арганізавалі і правялі інтэрактыўныя гульні на беларускай мове. З задавальненнем вучні гімназіі падтрымалі цікавую ініцыятыву, праверылі свае веды і паказалі павагу і любоў да беларускага слова.Галоўная мэта — папулярызацыя беларускай мовы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, а таксама фарміраванне свядомага стаўлення да роднай мовы як да нацыянальнай культурнай каштоўнасці.

КЛУБ ЮНЕСКО "Art-доверие"
Напярэданні дня роднай мовы, клуб ЮНЕСКА "АРТ-давер" з сябрамі з клуба "Млечны шлях" пагаварылі аб важнасці кожнай мовы, кожнага слова, кожнага адцення, якія складаюць багатую палітру культур чалавецтва.

Сустрэча атрымалася насычанай, цікавай і цёплай. Дзеці падрыхтавалі прэзентацыю пра гісторыю свята і распявялі пра тое, што штогод 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, аб'яўлены на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе, а дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года.
У праграме сустрэчы была праведена «Свая гульня» падчас якой каманды, ў складзе якіх былі як прадстаўнікі клубаў ЮНЕСКА, так і медыкі, структуравалі і папоўнілі свае веды ў галіне беларускай літаратуры, культуры гісторыі і музыкі. Вялікую цікавасць выклікала практыкаванне ў складанні беларускіх прыказак і прымавак з асобных слоў і пошуку аналагаў фразеалагізмаў у рускай мове.

Гэта мерапрыемства – уклад клуб ЮНЕСКА "АРТ-давер" у мерапрыемствы ўстановы аховы здароўя “8-я гардская дзіцячая клінічная паліклініка” г. Мінска, дзе размешчаны наш клуб ужо на працягу 10 гадоў. Дарэчы з 2026 года паліклініка далучылася да праета Міністэрсва анціманапольнага рэгулявння і гандлю “Кожнную пятніцу – роднае, сваё”. З павагай і ўдзячнасцю падтрымліваем нашых партнераў і лічым, што папулярызацыя здаровага ладу жыцця і паслуг у галіне аховы здароўя - гэта больш, чым проста ідэя, гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру, яднае нас і выхоўвае, спрыяе захаванню патэнцыяла краіны: демаграфічнага, эканамічнага, культурнага.
КЛУБ ЮНЕСКО "Валентинки"
Родная мова - наша багацце!
21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сярэдняй школе №8 г. Калінкавічы клуб ЮНЕСКА "Валянцінкі" правёў інтэлектуальную гульню "Сваімі словамі".

У інтэлектуальным паядынку сышліся вучні 8 "Б" і 9 "Б" класаў. Гульня была цікавай, але поспех усміхнуўся старшакласнікам - каманда 9 «Б» атрымала перамогу з невялікім адрывам!
Захоўваць і паважаць родную мову - наша агульная задача.
Клуб ЮНЕСКО "Спадчына" и Клуб ЮНЕСКО "Дитя мира"
Клубы ЮНЕСКО "Спадчына" и "Дитя мира" УО "БГОЦМТ" провели 21.02.2026 тематическое мероприятие, посвященное Дню родного языка для школьников города.

Ребята играли в игры, обсуждали роль белорусского языка в их жизни, читали стихи и исполняли песни.

КЛУБ ЮНЕСКО "Рунь"
Інтэлектуальная гульня "Вектар Перамогi - Вектар Тварэння" прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы прайшла 19 лютага сярод вучняў першага курса Рагачоўскага каледжа спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя". Ад кожнай групы першага курса каледжа на гульні было па дзве каманды. Пры выніковым падліку балаў сума балаў каманд груп сумавалася. У складанай барацьбе за веданне энцыклапедычных паняццяў, логіцы, інтуіцыі атрымалі перамогу інтэлектуалы групы 1 "Б". Да перамогі не дацягнулі некалькі балаў група 1 "А". Каманда возьме рэванш у наступнай гульні. Гульню праводзіў клуб ЮНЕСКА "Рунь".

Клуб ЮНЕСКО "Юник"
Видеорепортаж : https://drive.google.com/file/d/1cVixdI1CXDejMNXffbPzYEiCpy33tFQa/view?usp=sharing

Пресс-центр РОО "БеЛАЮ"
Больше новостей:


Новости





