Новости
26 Февраля 2023
Міжнародны дзень роднай мовы ў клубах ЮНЕСКА
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Міжнародны дзень роднай мовы (InternationalMotherLanguageDay), абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года, адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.
У рамках праграмы "Культура свету" ў беларускіх клубах ЮНЕСКА прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню.
КЛУБ ЮНЕСКА "ВАЛЯНЦІНКІ"
Сёння 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Клуб ЮНЕСКА "Валянцінкі" арганізаваў квэст-гульню «Мая Беларусь» для навучэнцаў школы.
Вучні, атрымаўшы маршрутны ліст , павінны былі прайсці 6 станцый: “ Літаратуразнаўчая”, “Этнаграфічная”, “ Энцыклапедычная”, “ Лінгвістычная”, “ Святы і абрады”, “ Станцыя перакладчыкаў” і выканаць заданні. На кожнай станцыі пасля правільнага выканання задання яны атрымлівалі літару. Пасля выкананага задання на ўсіх станцыях, у вучняў павінна было атрымацца слова «Радзіма». Таксама валанцёры правялі заняткі ў класах, дзе расказалі пра гiстарычны лёс, хараство і мілагучнасць роднай мовы. Потым вучням паказвалі літары, на якія яны павінны былі назваць словы на роднай мове і перакласці іх на рускую мову. За гэта яны атрымлівалі пялёсткі васілька і разам атрымалі кветку – сімвал Радзімы.
Спадзяемся, што дзень, якi мы прысвяцiлi роднай мове, нiкога не пакiнуў абыякавым.
Спадзяемся, што мы змаглi данесцi да ўсiх асноўнае, што павiнна жыць у сэрцы кожнага беларуса - трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любiць i шанаваць яе!!!
КЛУБ ЮНЕСКА "ПЛАНЕТА"
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы сябры клуба ЮНЕСКА «Планета» для навучэнцаў ЦТДзіМ «Маладзік» правялі гульні «Перакладчык» і «Аз ды букі, потым усе навукі».
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы сябры клуба ЮНЕСКА «Планета» у рамках свята Купала-ФЭСТ на базе ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» правялі для навучэнцаў і педагогаў акцыю «Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску», галоўнай мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя роднай мовы.
Сябры клуба прапанавалі ўсім жадаючым згуляць у інтэрактыўныя гульні «Знаўцы слоў» і «Сімвалы беларускага арнаменту», растлумачыць галаваломку «Кросанс», а з дапамогай QR-кодаў праверыць свае веды ў галіне роднай мовы. Таксама пазнаёмілі з праектам «З гульнёй праз стагоддзі». Усім жадаючым і неабыякавым да нашай роднай мовы прапанавалі далучыцца да акцыі-эстафеты з хэштэгам #словымовы ў Instagram.
КЛУБ ЮНЕСКА "РУНЬ"
21 лютага традыцыйна клуб ЮНЕСКА “Рунь” далучыўся да святкавання Дня роднай мовы марафонам спраў “З роднага слова пачынаецца Радзіма“ .
Юнэскаўцы арганізавалі промаакцыю “Родная мова. bel” , падчас якой рассылалі SMS і раздавалі флаеры аб значнасці роднай мовы, нават выйшлі на вуліцы города і звярталіся да жыхароў.
Паэтычны флэшмоб “Родная мова, як ты прыгожа!” сабраў чытачоў вершаў беларускіх паэтаў. На перапынках “Красна мова прыказкай” валанцёры клуба прапанавалі навучэнцам скласці пыказакі( з некалькі частак – адну).
Прынялі ўдзел у міжнароднай анлайн канференцыі “Гордость народа – его язык”, арганізаванай клубам ЮНЕСКА “Пакаленне NEXT”.
На паседжанні клуба метадам мазгавога штурма вырашалі праблему развіцця роднай мовы і выхавання павагі да яе ў грамадстве.
КЛУБ ЮНЕСКА "Sunlight"
Мова, адзiная сярод тысяч.
21 лютага - вельмі важнае свята ў календары: ва ўсім свеце штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для кожнага чалавека гэта свята з'яўляецца магчымасцю задумацца аб лёсе той адзінай сярод тысяч мовы, якую завём матчынай.
Да гэтага свята ўдзельнікі клуба ЮНЕСКА "Sunlight" арганізавалі тэматычную прызавую віктарыну на беларускай мове "Роднае слова" для ўсіх жадаючых вучняў Сярэдняй школы №4.
Пад гучанне беларускiх мелодый на перапынках вучні актыўна прымалі ўдзел у віктарыне i з захапленнем адказвалі на пытаннi. Пераможцы атрымалі прызы і памятныя сертыфікаты.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнага чалавека, кожнага народа, дзяржавы.
Бо пакуль жыве мова - жыве народ!
КЛУБ ЮНЕСКА "ШОК"
21 лютага вучні нашай школы (ДАУ «Сярэдняя школа №9 г. Брэста») адзначалі Дзень роднай мовы. Зранку з задавальненнем навучэнцы адгадвалі загадкі. На працягу навучальнага дня ўдзельнікі клуба ЮНЕСКА «Шок» ладзілі беларускія танцы і гульні, у якіх прымалі ўдзел 5-11 класы. Былі наладжаны выставы лялек у нацыянальных адзеннях і беларускіх слоў " Смак роднай мовы".
КЛУБ ЮНЕСКА "ЮНIК"
21 лютага ва ўсім свеце святкуюць міжнародны дзень роднай мовы і наш клуб "Юнік" не здолеў застацца па-за гэтым святам.
Мы пачалі з таго, што сабраліся разам і паспрабавалі зразумець, што мы ўвогулі ведаем пра нашу родную мову. Вынікі былі спрэчныя, але ж гэта нас толькі натхніла. Удзельнікі клуба падзяліліся на пары, якія складаліся з вучняў розных класаў. У парах мы паспрабавалі скласці пытанні, на якія самі яшчэ не ведалі адказа, але ж вельмі хацелі дазнацца. Высветлелася, што цікавасць да мовы прывяла нас к цікавасці да гісторыі, літаратуры. Таму мы падзялілі нашы пытанні на пяць катыгорый: пераклад, літаратура, гісторыя, правапіс, свята/традыцыі.
Працягам тыдня пары удакладнялі адказы на свае пытанні. Карысталіся не толькі інтернетам, але ж і падказкамі настаўнікаў беларускай мовы, гісторыі. У выніку ў нас атрымался цікавая апытанка!
21 лютага мы выправіліся ў калідоры нашай гімназіі, каб запытацца ў нашых гімназістаў, а што яны ведаюсь пра нашу родную мову і культуру. Усім, хто здолеў адказаць на нашыя пытаннечкі мы падрыхтавалі салодкі падарунак. Ну і канешне запрашалі далучыцца да нашагу клубу, каб шукаць адказы разам!
КЛУБ ЮНЕСКА "МЫ"
21.02.2023г членамі клуба ЮНЕСКА "МЫ" на базах школ г. Мазыра (СШ №11, СШ №13, СШ №14, СШ №15) была праведзена акцыя "беларускія словы". Вучням было прапанаваны беларускія словы, якія трэба было перакласці на рускую мову.
25.02.2023г. адбыўся інтэлектуальны турнір "Мая родная мова " для вучняў 7 класаў школ г.Мазыра (СШ №11, СШ №14, СШ №15). Для дзяцей былі падрыхтаваны інтэрактыўныя заданні, такія як перакласці на рускую мову 12 слоў, па малюнку запісаць на беларускай мове 12 слоў, расшыфраваць выказыванне, якое складаецца з лічбаў нумара літар, скласці пераказкі і растлумачыць іх, па малюнку запісаць фразелагізм, з букв скласці словы, словы з урывка верша раскласці на ўдзельнікаў каманды і выразна прачытаць яго. У перерыве усе пагулялі у беларускія гульні. Мерапрыемства усім спадабалася!
КЛУБ ЮНЕСКА "Белая лілея"
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Гэта яшчэ адна нагода для носьбітаў любой мовы задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завеш матчынай.
21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
Удзельнікі ліцэйскага клуба ЮНЕСКА "Белая лілея" не змаглі застацца безудзельнымі. Быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Прайшла акцыя "Размаўляем па-беларуску". Ліцэісты стараліся размаўляць на беларускай мове на працягу ўсяго дня. Таксама раніцай кожны навучэнец і настаўнік атрымаў асабістае пажаданне, якія былі напісаны на беларускай мове.
Не забыліся мы і пра цікавыя словы беларускай мовы, якія надта прыгожа гучаць і асабістым цяплом аддаюцца ў сэрцы. Кожны вучань мог напісаць беларускае слова, якое спадабаецца яму, альбо мае вялікае значэнне для его як беларуса.
Для вучняў 8-ых класаў удзельнікі клуба правялі інтэлектуальны турнір "Самы разумны". Рабяты "падарожнічалі" па станцыях, дэманструючы свае веды па беларускай мове і літаратуры, па веданню фактаў і цікавых звестак пра сваю Радзіму.
КЛУБ ЮНЕСКА "Ордэн"
Гэты тыдзень для членаў клуба ЮНЕСКА «Ордэн» быў плённы. 20 лютага творчая група клуба распрацавала гульнявыя заняткі для вучняў 3-5 класаў да Міжнароднага дня роднай мовы.
З 21 па 23 лютага члены клуба самастойна праводзілі заняткі ў рамках праграмы «Роўны навучае роўнага». Дзеці з велізарным задавальненнем працавалі пад кіраўніцтвам старэйшых таварышчаў. На занятку ЮНЕСКАўцы далі кароткую інфармацыю аб Міжнародным дні роднай мовы, падрыхтавалі невялікую прэзентацыю, распрацавалі крыжаванкі, а таксама былі падрыхтаваны творчыя конкурсы. Усе заняткі праходзілі на роднай беларускай мове.
Пресс-центр РОО "БелАЮ"